Поможем подготовиться к аттестации! Получите готовые документы!
Международный
педагогический портал
Международный педагогический портал (лицензия на осуществление образовательной деятельности №9757-л, свидетельство о регистрации СМИ №ЭЛ ФС 77-65391)
8 (800) 350-54-64
звонок бесплатный
org.komitet@solncesvet.ru
8 (800) 350-54-64
звонок бесплатный
org.komitet@solncesvet.ru
Vk Whatsapp Youtube
Лицензированный образовательный портал (лицензия №9757-л, СМИ №ЭЛ ФС 77-65391)
8 (800) 350-54-64
Название статьи:

проект "Здоровейка - я расту здоровым" | Бондаренко Ольга Анатольевна. Работа №364922

Дата публикации:
Автор:
Описание:

Проект "Здоровейка - я расту зоровым" для детей 4-6 лет. Данный прект посвящен проблеме оздоровления детей.Данный проект посвящен проблеме оздоровления детей. Предлагается решение задач здоровьесберегающей грамотности:

- укрепления здоровья дошкольников средствами здоровьесберегающих технологий; - умения эффективно реализоваться в различных видах деятельности, заботясь о поддержке личного психического и физического здоровья; - умения адаптироваться в условиях изменяющегося внешнего мира; - овладение базовыми компонентами здорового образа жизни. 

Проект позволит разработать цикл мероприятий и обогатить предметно-пространственную среду в группе..Данный проект посвящен проблеме оздоровления детей. Предлагается решение задач здоровьесберегающей грамотности:

- укрепления здоровья дошкольников средствами здоровьесберегающих технологий; - умения эффективно реализоваться в различных видах деятельности, заботясь о поддержке личного психического и физического здоровья; - умения адаптироваться в условиях изменяющегося внешнего мира; - овладение базовыми компонентами здорового образа жизни. Проект позволит разработать цикл мероприятий и обогатить предметно-пространственную среду в группе.

Праект “Здаравейка – я расту здаровым”

 

 

Кароткая анатацыя праекта

Дадзены праект прысвечаны праблеме аздараўлення дзяцей. Прапануецца рашэнне задач здароўезберагальнай граматнасці:

- умацавання здароўя дашкольнікаў сродкамі здароўезберагальных тэхналогій;

-умення эфектыўна рэалізавацца ў розных відах дзейнасці , клапоцячыся аб падтрымцы асабістага псіхічнага і фізічнага здароўя;

- умення адаптавацца ва ўмовах зменлівага знешняга свету;

-авалоданне базавымі кампанентамі здаровага ладу жыцця.

Праект дазволіць распрацаваць цыкл мерапрыемстваў і ўзбагаціць прадметна-прасторавае асяроддзе ў групе.

 

Уводзіны

Від адукацыйнага праекту:

па колькасці ўдзельнікаў: групавы;

па працягласці: доўгасрочны;

па зместу: уключае адукацыйныя вобласці “Дзіця і грамадства”, “Выяўленчае мастацтва”, “Мастацкая літаратура”, “Фізічная культура”, нерэгламентаваныя віды дзейнасці.

Удзельнікі адукацыйнага праекту: выхаванцы групы інтэграванага навучання і выхавання, педагагічныя работнікі дашкольнай адукацыі, бацькі выхаванцаў.

Актуальнасць: самай актуальнай праблемай на сённяшні дзень з'яўляецца захаванне і ўмацаванне здароўя дзяцей. Здароўе разглядаецца як поўны фізічны, псіхічны і сацыяльны дабрабыт, як гарманічны стан арганізма, які дазваляе чалавеку быць актыўным у сваім жыцці, дамагацца поспехаў у рознай дзейнасці. Для дасягнення гармоніі з прыродай, самім сабой, неабходна вучыцца клапаціцца пра сваё здароўе з дзяцінства.

Здароўезберагальная граматнасць – гэта элемент сацыяльнай граматнасці, які дазваляе адапціравацца і паспяхова існаваць у грамадстве, захоўваць здароўе на аснове выкарыстання вопыта і набыцця новых неабходных навыкаў і ўменняў.

Вельмі важным на сённяшні дзень з'яўляецца фарміраванне ў дзяцей дашкольнага ўзросту перакананняў у неабходнасці захавання свайго здароўя і ўмацавання яго праз здароўезберагальныя тэхналогіі і далучэння да здаровага ладу жыцця.

Праблемнае поле адукацыйнага праекту вызначаецца ў працэсе гутаркі з выхаванцамі аб праекце “Круцілавічы – здаровы пасёлак”, які рэалізуецца з 2019 года. У час гутаркі абмяркоўваліся такія пытанні як: “Што такое здароўе?”, “Што такое здаровы лад жыцця?”, “Ці неабходна клапаціцца пра здароўе з маленства”, “Як мы, дашкольнікі, можам прыняць удзел у такім масштабным праекце?”.

Менавіта ў выніку такога абмеркавання

тэмай нашага праекту мы выбралі: "Здаравейка – я расту здаровым!».

Для рэалізацыі праекта мы паставілі наступную мэту: фарміраванне асноў здароўезберагальнай граматнасці па сродкам рэалізацыі адукацыйных задач праграмы дашкольнага выхавання і задач праграмы спецыяльнай адукацыі для дзяцей з цяжкімі парушэннямі мовы, значэнне праблем здароўя ў сучасным свеце.

Задачы:

ашырыць веды дзяцей аб здаровым ладзе жыцця, уменнях і навыках, якія неабходныя для захавання і ўмацавання фізічнага і псіхічнага здароўя.

-Узбагачаць веды дзяцей аб вітамінах, прадуктах харчавання і іх карысных уласцівасцях.

-Удасканальваць фізічныя здольнасці ў сумеснай рухальнай дзейнасці дзяцей.

тварыць здароўезберагальнае асяроддзе ў групе для сумеснай і індывідуальнай работы з улікам асаблівасцей дзяцей.

-Выхоўваць у дзяцей звычку да акуратнасці і чысціні, прывіваць культурна-гігіенічныя навыкі і найпростыя навыкі самаабслугоўвання.

авышаць цікавасць да здаровага ладу жыцця праз розныя формы і метады фізкультурна-аздараўленчай работы.

Чаканыя вынікі:

-Павысіцца рухальная актыўнасць.

ашырацца веды аб здаровым ладзе жыцця.

-Будуць сфарміраваны першапачатковыя асновы бяспекі і захавання свайго здароўя.

-Паглыбіцца самастойная работа па ўласнай ініцыятыве выхаванцаў: разгляд ілюстрацый, удзел у гутарках, задаванне пытанняў, праяўленне творчасці, актыўнасці і дзейнасць у працы.

- Актывізуецца і ўзбагаціцца слоўнікавы запас дзяцей па тэме.

Прадукт праекта: стварэнне інтэактыўнага тэматычнага альбома “Здаровы лад жыцця”, лэпбукаў “Шкоднае і карыснае харчаванне”, “Наша цела”, прэзентацыя “Здаравейка – я расту здаровым!”, відэаролік, выстава сумесных з бацькамі работ “Здорава быць здаровым!”.

Асноўная частка

Рэалізацыя праекта праходзіла ў некалькі этапаў.

Першапачатковы этап уключаў у сябе аналіз навуковай літаратуры па тэме “Здароўезберагальная граматнасць”, анкетаванне бацькоў “Вызначэнне ўзроўня ведаў аб здаровым ладзе жыцця”, “Адзнака дзейнасці ўстановы адукацыі па фізічным развіцці”, каардынацыю дзейнасці ўсіх удзельнікаў праекта (дадатак 1).

Другі этап – асноўны, які ўключаў у сябе выкананне праекта.

І пачалі мы рэалізоўваць праект з сустрэчы з работнікам сельскага дома культуры Грос Святланай Міхайлаўнай, якая расказала аб праекце “Круцілавічы – здаровы пасёлак”, як ён рэалізуецца, хто з’яўляецца ўдзельнікамі праекта, якія мерапрыемствы ўключае, які станоўчы вынік ужо мае такі праект.

Затым мы арганізавалі сустрэчу з валеолагам раённага цэнтра гігіены і эпідэміалогіі Юрэня Наталляй Іванаўнай, якая таксама паведаміла выхаванцам аб тым, што Круцілавічы з’яўляюцца ўдзелькамі дзяржаўнага праекту “Здаровыя гарады і пасёлкі”, які рэалізуецца з 2019 года і будзе працягвацца да 2030 года па ўсёй краіне. З Дзятлаўскага раёна ўдзельнікамі такого праекта з’яўляюцца г.Дзятлава, пасёлак Наваельня і аг.Круцілавічы.

Наступная сустрэча была арганізована з трэнерам футбольнага клуба і аграблогерам Трафімчыкам Дзянісам Юр’евічам, які паведаміў выхаванцам пра дзейнасць клуба, пра свае футбольныя дасягненні (граматы, мядалі, кубкі), пра ўплыў заняткаў футболам для здароўя. Дзяніс Юр’евіч рассказаў, што футбольны клуб таксама з’яўляецца адным з этапаў рэалізацыіі праекта “Круцілавічы – здаровы пасёлак”, які дазволіў пабудаваць футбольную каробку для міні футбола.

Затым мы правялі інтэрв’ю - апытванне сярод педагогай установы па пытаннях “Што для Вас значыць быць здаровым?”, “Як вы клапоціцеся аб своім здароўі?”.

Неад’емнай часткай рэалізацыіі праекта – гэта стварэнне ўмоў і прадметна-развіваючага асяроддзя з улікам асаблівасцей дзяцей. Так, было набыта фізкультурнае абсталяванне на 300р., абноўлены вугалок сюжэтна-ролевай гульні “Бальніца”, створаныя гульні для развіцця моўнага і фізіялагічнага дыхання, абноўлены трэнажоры для зрокавай гімнастыкі, створаныя картатэкі здароўезберагальных тэхналогій “Гульнявы стрэтчынг”, “Дыхальная гімнастыка”, “Дынамічная пастава”, “Рэлаксацыя”, “Пальчыкавыя гульні з маўленчым суправаджэннем”.

Рэалізацыя праекта з выхаванцамі ўключала наступныя мерапрыемствы:

1.-Вывучэнне энцыклапедый “Будова чалавека”, “Наша здароўе”,

-прагляд відэфільмаў “Як не прастыць?”, “Усё пра ЗЛЖ”, “Пра гігіену”.

2.Аздараўленчыя мерапрыемствы (штодзень):

- Ранішняя гімнастыка;

- Дыхальная гімнастыка (дадатак 2);

- Гімнастыка для вачэй;

- Рухомыя і спартыўныя гульні;

-Выкарыстанне на занятках па фізічнай культуры гульнявога стрэтчынга;

- Пальчыкавая гімнастыка з прагаворваннем вершаваных формаў (з улікам асаблівасцей выхаванцаў з цяжкімі парушэннямі мовы);

- Пасля сну: гімнастыка ў ложках, загартоўваючыя працэдуры;

- Спартыўнае мерапрыемства " Кольцы дружбы " , эстафеты (дадатак 3)

- Гутарка з дзецьміВітаміны я люблю, быць здаровым я хачу"

- Дыдактычныя гульні “Назаві прадмет”, “Што робяць з гэтым прадметам?”, “Пазнай па паху”(дадатак 4)

- Чытанне мастацкага твора Карнея Чукоўскага " Майдадыр "

- Гутарка з дзецьмі "Часткі цела чалавека"

- Чытанне твора А. Барто "Дзяўчынка чумазая

-Заняткі па адукацыйнай вобласці “Дзіця і грамадства”(“У госці да Майдадыра”, “Наша цела”, “Жывыя Вітаміны”)

-Заняткі па адукацыйнай вобласці “Выяўленчае мастацтва” (канструяванне “Зубная шчотка”, калаж “Я расту здаровым”)

-Экскурсія на ФАП

Актыўнымі ўдзельнікамі рэалізацыі праекта былі і бацькі выхаванцаў. Была створана выстава работ “Здорава быць здаровым”, бацькі падзяліліся вопытам сямейнага выхавання і стварылі фотавыставу “Здароўе ў нашай сям’і”. Таксама для бацькоў былі праведзены кансультацыі (дадатак 5) , на бацькоўскім сходзе адным з пытанняў разглядалі “Здароўе дзяцей ў нашых руках”. Падрыхтавалі для бацькоў памяткі (дадатак 6).

Быў праведзены майстар – клас сям’і Аўтушка Цімафея па асновам сямейнага выхавання ЗЛЖ. Сям’я падзялілася вопытам арганізыцыі спартыўнага вугалка ў хатніх умовах, арганізацыі прагулак выхаднога дня і расказалі якую праводзяць работу з Цімафеям па каардынацыі рухаў.

Вынікам рэалізацыі праекта дзяліліся на сайце ўстановы , на сайце рэспубліканскай газеты “Зорка”, на сайце раённай газеты “Перамога” у раздзеле “Школьны мерыдыян”.

Атрымалі сертыфікат ад міжнароднага сеткавага выдання “Сонечны свет”, дзе быў размешчаны наш праект.

Дзякуючы сумеснай праектнай дзейнасці мы змаглі:

-Стварыць здароўезберагальнае і развіваючае асяроддзе, якое забяспечвае камфортнае знаходжанне дзіцяці ў дзіцячым садзе.

- Павысіць кампетэнтнасць бацькоў у пытаннях фізічнага выхавання і аздараўлення дзяцей.

збагаціць узровень бацькоўскага вопыту прыёмамі ўзаемадзеяння і супрацоўніцтва з дзіцем у сям'і.

-У дзяцей сфарміраваць першапачатковыя ўяўленні аб сабе, як асобным чалавеку; аб элементарным значэнні кожнага органа для нармальнай жыццядзейнасці чалавека.

-У дзяцей выхавана звычка да акуратнасці і чысціні, прывіты культурна-гігіенічныя навыкі і найпростыя навыкі самаабслугоўвання.

-Удасканаліць фізічныя здольнасці ў сумеснай рухальнай дзейнасці дзяцей.

-Выхаванцы з АПФР могуць сачыць за гігіенай цела, праяўляць элементарны клопат аб сваім здароўі.

 

Заключэнне

У ходзе рэалізацыі праекта мы пераканаліся ў тым, што здароўе – гэта самае галоўнае ў жыцці людзей і для таго, каб быць здаровым неабходна самім прыкладваць пэўныя намаганні.

Па выніках праекта ў выхаванцаў павысілася рухальная актыўнасць, пашырыліся веды аб здаровым ладзе жыцця, павялічыліся паказчыкі антрапаметрычных параметраў.

Дзеці самастойна праяўляюць ініцыятыву: разглядаюць ілюстрацыі, удзельнічаюць у гутарках, задаюць пытанні, праяўляюць творчасць, актыўнасць і дзейнасць у працы. Выхаванцы ведаюць як аказаць элементарную першую дапамогу, самастойна арганізуюць хвілінкі рэлаксацыі для эмацыянальнага камфорту.

Бацькі таксама сталі больш увагі надзяляць пытанням здароўя сваіх дзяцей: стварылі спартыўныя куткі дома, прытрымліваюцца рэжыму дня, сочаць за правільным харчаваннем сваіх дзяцей.

Здароваму чалавеку ўсё здорава!

 

Спіс выкарыстаных крыніц

 

Вучэбная праграма дашкольнай адукацыі для ўстаноў дашокльнай адукацыі з беларускай мовай навучання і выхавання. Мінск: Нацыянальны інстытут адукацыі, 2023.

Давідовіч, А.Л. Свет, у якім я жыву / Мир, в котором я живу: вучэбны наглядны дапаможнік з беларускай і рускай мовамі навучання / А.Л. Давідовіч, А.І. Смолер. – Мінск: Нацыянальны інстытут адукацыі, 2020.

Залатая скарбонка. Хрэстаматыя для дашкольнікаў: дапам. для педагогаў устаноў дашк. адукацыі з беларус. і рус. Мовамі

навучання

. –

Мінск

:

Аверсэв

, 2018–2021. – 413 с.:

і

л

.

Шишкина, В.А. Двигательное развитие дошкольника

:

пособие для педагогов учреждений

дошк

. образования /

В.А.Шишкина

. – Мозырь

:

Белый Ветер, 2014. – 133с.

5.Железняк, Н.Ч. Физкультура для старших дошкольников: играем, тренируемся, развиваемся: пособие для педагогов и руководителей учреждений, обеспечивающих получение дошк. образования / Н.Ч.Железняк, Е.Ф.Желобкович. – Мозырь: ООО ИД «Белый Ветер», 2008 - 83 с.

6.Часопіс “Пралеска”, 2012г., №5

 

Бандарэнка Вольга Анатольеўна,

Выхавацель першай кваліфікацыйнай катэгорыі

Круцілавіцкай сярэдняй школы

Дзятлаўскага раёна

Гродзенскай вобласці

Скачать работу
Пожалуйста, подождите.
x
×

Гороскоп педагога

Как планеты влияют на ваш
урок? Подпишитесь на Telegram
бота и проверьте бесплатно!

Получить прогноз