Поможем подготовиться к аттестации! Получите готовые документы!
Международный
педагогический портал
Международный педагогический портал (лицензия на осуществление образовательной деятельности №9757-л, свидетельство о регистрации СМИ №ЭЛ ФС 77-65391)
8 (800) 350-54-64
звонок бесплатный
org.komitet@solncesvet.ru
8 (800) 350-54-64
звонок бесплатный
org.komitet@solncesvet.ru
Vk Whatsapp Youtube
Лицензированный образовательный портал (лицензия №9757-л, СМИ №ЭЛ ФС 77-65391)
8 (800) 350-54-64
Название статьи:

творческий проект "Энергосбережение дело для всех- польза для каждого" | Бондаренко Ольга Анатольевна. Работа №364825. Номер работы: №364825

Дата публикации:
Автор:
Описание:

 

 ТВОРЧЫ ПРАЕКТ

“ЭНЕРГАЗБЕРАЖЭННЕ – СПРАВА ДЛЯ ЎСІХ,

КАРЫСЦЬ ДЛЯ КОЖНАГА”

Уводзіны

Энергазберажэнне іграе значную ролю ў нашым жыцці. Гэта комплекс мер па захаванні і рацыянальным выкарыстанні паліўна-энергетычных рэсурсаў.

Павелічэнне энергаспажывання параджае праблемы экалагічнага характару: узрастае нагрузка на навакольнае асяроддзе, змяншаюцца прыродныя запасы. Менш, чым праз стагоддзе, магчыма, паўстане недахоп энергіі. Усё гэта можа тармазіць развіццё і росквіт краіны.

Зберажэнне энергарэсурсаў дазваляе паменшыць асабістыя выдаткі і аказваць мінімальны ўплыў на прыродны свет. Патрэба энергарэсурсаў ў свеце няспынна павышаецца.

На дадзены момант да 90% энергіі вырабляецца ад спальвання мінеральных і арганічных утварэнняў зямной кары – газу, нафты, вугалю, рэзервы якіх не аднаўляльныя.

Тэма энергазберажэння надзённая не толькі для сям'і, адукацыйнай установы, вобласці, дзяржавы, але і для ўсёй планеты.

Мы лічым, што кожны жыхар нашай дзяржавы абавязаны беражліва ставіцца да карыстання выгодамі цывілізацыі.

Менавіта гэта падштурхнула нас ўзяць тэму нашага праекта “Энергазберажэнне – справа для ўсіх, карысць для кожнага”.

Для гэтага мы паставілі перад сабой мэту: стварэнне ўмоў фарміраваня ўяўлення аб рацыянальным выкарыстанні энергіі ў быту з максімальнай карысцю і мінімальнымі затратамі.

Для дасягнення мэты вызначылі наступныя задачы:

 - фарміраваць разуменне адзінства чалавека і прыроды, адказнасці за захаванне яе рэсурсаў;

- фарміраваць паняцце аб энергазберажэнні як эканомным выкарыстанні энергарэсурсаў;

 - фарміраваць у дзяцей патрэбнасць у эканоміі вады, цяпла, электраэнергіі.

Прадмет праекта: энергазберажэнне ў акружаючым асяроддзі.

Месца правядзення праекта: дзяржаўная ўстанова адукацыі “Круцілавіцкая сярэдняя школа”.

Тэрмін рэалізацыі праекта: кастрычнік 2023 – сакавік 2024.

Удзельнікі праекта: выхаванцы дашкольных груп, выхавацелі дашкольнай адукацыі, законныя прадстаўнікі.

Формы арганізацыі праекта:

Ø    Доследы

Ø    Пазнавальныя заняткі

Ø    Назіранні

Ø    Чытанне мастацкай літаратуры

Ø    Віртуальныя экскурсіі

Ø    Дыдактычныя гульні

Ø    Інсцэніроўкі казак

Ø    Дзяжурства

 

 

Запланаваныя вынікі:

Пасля завяршэння праекта

 Дзеці:

Ø    заўважаюць прыгажосць навакольнай прыроды, імкнуцца захаваць яе;

Ø    ведаюць, што наша планета-агульны дом для людзей, жывёл, раслін;

Ø    могуць расказаць на даступным ім узроўні, якую ролю адыгрывае святло, цяпло, чыстае паветра, вада, глеба ў жыцці чалавека, жывёл, раслін;

Ø    ведаюць, што рэсурсы Зямлі не бясконцыя, яны цяжка аднаўляльныя;

Ø    з'яўляюцца граматнымі спажыўцамі вады  і энергарэсурсаў, просяць аб гэтым дарослых;

Ø    адчуваюць гонар, за тое, што прыносяць сваёй сям'і і грамадству карысць.

Педагогі:

Ø    маюць веды па актуальных пытаннях энергазберажэння;

Ø    абменьваюцца станоўчым вопытам па арганізацыі работы з дзецьмі і бацькамі па энергазберажэнні;

Ø    у супрацоўніцтве з дзецьмі берагуць электраэнергію, ваду, цяпло на сваім працоўным месцы, тым самым аказваюць дапамогу ўстанове, раёну і аграгарадку.

Бацькі:

Ø    папаўняюць свае веды па энергазберажэнню і берагуць энергарэсурсы з карысцю для сямейнага бюджэту;

Ø    праяўляюць творчасць, удзельнічаючы ў экалагічных святах і акцыях;

Ø    больш адказна ставяцца да расходу энергарэсурсаў і вады, імкнуцца да станоўчай ацэнкі сваіх дзеянняў з боку дзяцей;

Ø    у сумеснай з дзіцём працы ўмацоўваюць адносіны з ім.

 

Асноўная частка

Рэалізацыя праекта праходзіла ў некалькі этапаў.

Першапачатковы этап уключаў у сябе аналіз навуковай літаратуры па тэме “Энергазберажэнне”,  анкетаванне бацькоў “Ці ўмееце вы эканоміць энергію?”, каардынацыю дзейнасці ўсіх удзельнікаў праекта.

Другі этап – асноўны, які ўключаў у сябе выкананне праекта.

І пачалі мы рэалізроўваць праект з удзелу у рэспубліканскай інфармацыйна – адукацыйнай акцыі “Беларусь – энергаэфектыўная краіна” пад дэвізам “Уключай энергаэфектыўнасць!”.

Кожны год, 11 лістапада ў рамках Міжнароднага дня энергазберажэння праводзяцца практычныя акцыі па эканоміі электрычнасці, цяпла і вады.

Мэта правядзення акцыі - павышэнне інфарміраванасці насельніцтва аб важнасці эфектыўнага выкарыстання энергарэсурсаў, магчымых спосабах і метадах іх эканоміі, у тым ліку ў паўсядзённым жыцці, што з'яўляецца значнай мерай у паляпшэнні дабрабыту грамадзян і эканамічнага росту краіны ў цэлым. 

 Выхаванцы нашай групы таксама не засталіся ў баку ад гэтай важнай даты і прынялі ўдзел у мерапрыемствах, накіраваных на тое, каб праінфармаваць усіх навакольных пра спосабы эканоміі электрычнасці. Выхаванцамі былі раздадзены памяткі па энергазберажэнню, ва ўстанове адукацыі - навучэнцам і педагогам.

Наступны этап – гэта вывучэнне спажывання электраэнэргіі ў дзяржаўнай установе  адукацыі «Круцілавіцкая сярэдняя школа».

З мэтай вывучэння спажывання электраэнергіі ва ўстанове адукацыі з выхаванцамі дашкольных груп быў распрацаваны схематычны план будынка 1-га і 2-га паверха. На плане былі пазначаны кабінеты, якія знаходзяцца на першым і другім паверсе ўстановы. Выхаванцы сумесна з выхавацелем прайшлі ўсе кабінеты з мэтай вывучэння асноўных прыбораў, якія спажываюць электраэнергію. Гэта электрапліта на харчблоку, халадзільнае і маразільнае абсталяванне на складзе, камп’ютары і аргтэхніка ў кабінетах, пыласосы, электрачайнікі, мікрахвалевая печ і свяцільнікі.

 Дзеці пазнаёміліся з магутнасцю прыбораў, якія спажываюць электраэнергію, рэжымам іх працы.

Сустрэліся з загадчыцай гаспадаркі ўстановы, якая азнаёміла дзяцей з паказаннямі лічыльнікаў элекраэнергіі і вады на пачатак і канец праекта ў параўнанні з мінулым годам.

 Па выніках вывучэння энергаспажывання адзначана, што больш за ўсё электраэнергіі расходуецца ў наступных памяшканнях установы: харчаблок, кабінет працоўнага навучання і кабінеты, у якіх ўстаноўлена камп’ютарная тэхніка. Найбольшае спажыванне электраэнергіі адбываецца ў зімовы перыяд, што звязана з памяншэннем светавога дня. Анак,  у выніку правядзення інфармацыйнай работы па энергазберажэнню ва ўстанове, было адзначана, што ў параўнанні з мінулым годам паказанні лічыльнікаў зменшыліся. Такім чынам, рэалізацыя мерапрыемстваў па азнаямленню з правіламі па энергазберажэнню дала станоўчы вынік.

Таксама рэалізацыя праекта ўключала такія мерапрыемствы, як гутаркі па энергазберажэнню:

Ø “Энергазберажэнне”

Ø “Эканомім цяпло і святло”

Ø “Спажываць, а не распыляць энергію”

Ø “Энергію захавай-планету зберажы”

Ø “Для чаго людзям патрэбна электрычнасць і чаму яе неабходна берагчы”

Ø “Чаму ў нашых групах цёпла? Як захаваць цяпло ў групе”

Данныя гутаркі дапамаглі пазнаёміць дзяцей са з’явамі навакольнага свету, пашыраць іх уяўленне аб уласцівасцях святла (адлюстроўваецца, награвае прадметы).  Дзеці зразумелі, што святло-гэта галоўнае ў жыцці жывых істот. Замацавалі ўяўленне пра спосабы атрымання цяпла, асновы бяспечнага абыходжання з электрычнасцю. Пазнаёміліся са значэннем электрычнасці ў жыцці чалавека.

У групах было арганізавана дзяжурства. Дзяжурныя пераўтвараліся ў Энергошаў і нагадвалі пра выключэнне без карысці святла ў памяшканнях. Зачынялі краны, каб эканоміць ваду і дзверы, каб эканоміць цяпло. Сачылі не толькі за дзецьмі, але і за дарослымі.

На працягу рэалізацыі праекта прайшлі такія пазнавальныя заняткі, як  “Прыгоды лямпачкі”, “Загадкі цяпла”, “Дзе ў нашай групе жыве электрычнасць”.  Гульні па энергазберажэнню: “Асновы бяспекі”, “Мая кватэра”, “Беражы цяпло”, “Даскажы слоўца”, “Лабірынт”, “Дзе жыве лямпачка?”, “Гісторыя лямпачкі”. На данных відах дзейнасці мы даведаліся аб гісторыі ўзнікнення электрычнасці, яго развіцця, навучыліся берагчы ваду ў прыродзе і быту. Размаўлялі аб тым, як людзі загразняюць і расходуюць прэсную ваду і пра тое, як мы можам выправіць становішча. Паставілі перад сабой мэту: як берагчы нашы родныя рэкі, азёры і крыніцы.

Вялікую ролю адыграла стварэнне ў групе вугалка пазнавальна – практычнай дзейнасці, які дазволіў выхаванцам правесці серыю доследаў па энергазберажанню: “Чароўны шарык”, “Дослед з батарэйкай”, “Дзе жыве электрычнасць у дзіцячым садзе”, “Цёплы-халодны”, “Дзе жыве цяпло?”,

 “Як убачыць маланку?”, “Чаму лямпачка свеціцца?”. Вельмі цікава было даведацца дзецям  у доследзе з шарамі пра тое, што шар атрымлівае зарад, калі яго пацерці аб тканіну. Зарад шара мае супрацьлеглы знак і прыцягвацца, шар пачынае трымацца за сцяну.

Пад час рэалізацыі праекта прымалі ўдзел у раённым этапе рэспубліканскага конкурсу “Энергамарафон” у намінацыі “Дыдактычная гульня”. На конкурс быў прадстаўлены дыдактычны куб “Вучымся берагчы разам з Энергошай”.

Актыўнымі ўдзельнікамі праекта былі і бацькі выхаванцаў. Быў праведзены бацькоўскі вайбер-чэлендж “Эканомім энэргію ўсёй сям’ей”, арганізавана выстава сумесных малюнкаў дзяцей і бацькоў на тэму “Энергазберажэнне”.

          Таксама для бацькоў былі распрацаваны папкі-перасоўкі, кансультацыі, створаны на сайце раздзел “Энергазберажэнне”, што дапамагло бацькам  яшчэ больш даведацца аб правільным абыходжанні з энергіяй і не толькі скараціць пры гэтым выдаткі, але і захаваць навакольнае асяроддзе ад разбурэння, бо чым рацыянальна мы расходуем цяпло і электрычнасць, тым менш выкарыстоўваем каштоўных запасаў сыравіны.

Вынікамі правядзення данага праекта дзяліліся праз публікацыі на сайце газеты “Зорка”, на сайце раённай газеты “Перамога” у раздзеле “Школьны мерадыян”.

Заключэнне

У ходзе рэалізацыі праекта было ўстаноўлена, што ў кожнага з нас ёсць шмат важкіх прычын для ўдзелу ў працэсе энергазберажэння. Чым больш намаганняў будзе прыкладаць чалавецтва ў гэтым напрамку, тым даўжэй мы зможам карыстацца неаднаўляльнымі крыніцамі энергіі, пры гэтым зменшым колькасць эколага-небяспечных выкідаў і захаваем чысціню паветра, якім мы дыхаем.

Па выніках рэалізацыі праекта было праведзена выніковае анкетаване з бацькамі, якое даказала эфектыўнасць данага праекта: усе бацькі замянілі звычайныя лямпачкі на энергазберагальныя, устанавілі лічыльнікі ўліку расходу вады і пачалі адносіцца эканомней да спажывання энергіі.

Ва ўстанове адукацыі адзначаецца значнае паніжэнне паказчыкаў лічыльнікаў электраэнергіі і вады.

Выхаванцы збіраюцца і далей прымяняць на практыцы меры энергазберажэння ў доме і ва ўстанове адукацыі. Бацькі адзначылі фінансавую выгаду ад праекта і падтрымліваюць імкненне дзяцей вучыцца эканоміць.

Мы пераканаліся ў тым, што Энергазберажэнне – гэта справа для ўсіх, карысць для кожнага!

Спіс выкарыстаных крыніц

1.    Вучэбная праграма дашкольнай адукацыі для ўстаноў дашокльнай адукацыі з беларускай мовай навучання і выхавання. Мінск: Нацыянальны інстытут адукацыі, 2023.

2.    Давідовіч, А.Л. Свет, у якім я жыву / Мир, в котором я живу: вучэбны наглядны дапаможнік з беларускай і рускай мовамі навучання / А.Л. Давідовіч, А.І. Смолер. – Мінск: Нацыянальны інстытут адукацыі, 2020.

3.    Залатая скарбонка. Хрэстаматыя для дашкольнікаў: дапам. для педагогаў устаноў дашк. адукацыі з беларус. і рус. Мовамі навучання. – Мінск: Аверсэв, 2018–2021. – 413 с.: іл.

4.    Рублеўская, А.А. У свеце прыроды (ад 3 да 5 гадоў) / В мире природы (от 3 до 5 лет): вучэбны наглядны дапаможнік для ўстаноў дашкольнай адукацыі з беларускай / рускай мовай навучання / А.А. Рублеўская. –Мінск: Адукацыя і выхаванне, 2021.

5.    Энергія — клімат — адукцыя : метад. рук. для педагогаў / пад агул. рэд. Т. Г. Булыгінай. — Мінск,  «Адукацыя і выхаванне», 2011.

6.    Энергія  і навакольнае асяроддзе: дапаможнік для педагогаў– Мінск, « Адукацыя і выхаванне», 2009.

 

 

 

 

Вольга Анатольеўна Бандарэнка,

выхавацель першай кваліфікацыйнай каэгорыі

Круцілавіцкай сярэдняй школы

Дзятлаўскага раёна

Гродзенскай вобласці

 

ТВОРЧЫ ПРАЕКТ

“ЭНЕРГАЗБЕРАЖЭННЕ – СПРАВА ДЛЯ ЎСІХ,

КАРЫСЦЬ ДЛЯ КОЖНАГА”

Уводзіны

Энергазберажэнне іграе значную ролю ў нашым жыцці. Гэта комплекс мер па захаванні і рацыянальным выкарыстанні паліўна-энергетычных рэсурсаў.

Павелічэнне энергаспажывання параджае праблемы экалагічнага характару: узрастае нагрузка на навакольнае асяроддзе, змяншаюцца прыродныя запасы. Менш, чым праз стагоддзе, магчыма, паўстане недахоп энергіі. Усё гэта можа тармазіць развіццё і росквіт краіны.

Зберажэнне энергарэсурсаў дазваляе паменшыць асабістыя выдаткі і аказваць мінімальны ўплыў на прыродны свет. Патрэба энергарэсурсаў ў свеце няспынна павышаецца.

На дадзены момант да 90% энергіі вырабляецца ад спальвання мінеральных і арганічных утварэнняў зямной кары – газу, нафты, вугалю, рэзервы якіх не аднаўляльныя.

Тэма энергазберажэння надзённая не толькі для сям'і, адукацыйнай установы, вобласці, дзяржавы, але і для ўсёй планеты.

Мы лічым, што кожны жыхар нашай дзяржавы абавязаны беражліва ставіцца да карыстання выгодамі цывілізацыі.

Менавіта гэта падштурхнула нас ўзяць тэму нашага праекта “Энергазберажэнне – справа для ўсіх, карысць для кожнага”.

Для гэтага мы паставілі перад сабой мэту: стварэнне ўмоў фарміраваня ўяўлення аб рацыянальным выкарыстанні энергіі ў быту з максімальнай карысцю і мінімальнымі затратамі.

Для дасягнення мэты вызначылі наступныя задачы:

- фарміраваць разуменне адзінства чалавека і прыроды, адказнасці за захаванне яе рэсурсаў;

- фарміраваць паняцце аб энергазберажэнні як эканомным выкарыстанні энергарэсурсаў;

- фарміраваць у дзяцей патрэбнасць у эканоміі вады, цяпла, электраэнергіі.

Прадмет праекта: энергазберажэнне ў акружаючым асяроддзі.

Месца правядзення праекта: дзяржаўная ўстанова адукацыі “Круцілавіцкая сярэдняя школа”.

Тэрмін рэалізацыі праекта: кастрычнік 2023 – сакавік 2024.

Удзельнікі праекта: выхаванцы дашкольных груп, выхавацелі дашкольнай адукацыі, законныя прадстаўнікі.

Формы арганізацыі праекта:

Доследы

Пазнавальныя заняткі

Назіранні

Чытанне мастацкай літаратуры

Віртуальныя экскурсіі

Дыдактычныя гульні

Інсцэніроўкі казак

Дзяжурства

 

Запланаваныя вынікі:

Пасля завяршэння праекта

Дзеці:

заўважаюць прыгажосць навакольнай прыроды, імкнуцца захаваць яе;

ведаюць, што наша планета-агульны дом для людзей, жывёл, раслін;

могуць расказаць на даступным ім узроўні, якую ролю адыгрывае святло, цяпло, чыстае паветра, вада, глеба ў жыцці чалавека, жывёл, раслін;

ведаюць, што рэсурсы Зямлі не бясконцыя, яны цяжка аднаўляльныя;

з'яўляюцца граматнымі спажыўцамі вады і энергарэсурсаў, просяць аб гэтым дарослых;

адчуваюць гонар, за тое, што прыносяць сваёй сям'і і грамадству карысць.

Педагогі:

маюць веды па актуальных пытаннях энергазберажэння;

абменьваюцца станоўчым вопытам па арганізацыі работы з дзецьмі і бацькамі па энергазберажэнні;

у супрацоўніцтве з дзецьмі берагуць электраэнергію, ваду, цяпло на сваім працоўным месцы, тым самым аказваюць дапамогу ўстанове, раёну і аграгарадку.

Бацькі:

папаўняюць свае веды па энергазберажэнню і берагуць энергарэсурсы з карысцю для сямейнага бюджэту;

праяўляюць творчасць, удзельнічаючы ў экалагічных святах і акцыях;

больш адказна ставяцца да расходу энергарэсурсаў і вады, імкнуцца да станоўчай ацэнкі сваіх дзеянняў з боку дзяцей;

у сумеснай з дзіцём

працы ўмацоўваюць адносіны з ім.

 

Асноўная частка

Рэалізацыя праекта праходзіла ў некалькі этапаў.

Першапачатковы этап уключаў у сябе аналіз навуковай літаратуры па тэме “Энергазберажэнне”, анкетаванне бацькоў “Ці ўмееце вы эканоміць энергію?”, каардынацыю дзейнасці ўсіх удзельнікаў праекта.

Другі этап – асноўны, які ўключаў у сябе выкананне праекта.

І пачалі мы рэалізроўваць праект з удзелу у рэспубліканскай інфармацыйна – адукацыйнай акцыі “Беларусь – энергаэфектыўная краіна” пад дэвізам “Уключай энергаэфектыўнасць!”.

Кожны год, 11 лістапада ў рамках Міжнароднага дня энергазберажэння праводзяцца практычныя акцыі па эканоміі электрычнасці, цяпла і вады.

Мэта правядзення акцыі - павышэнне інфарміраванасці насельніцтва аб важнасці эфектыўнага выкарыстання энергарэсурсаў, магчымых спосабах і метадах іх эканоміі, у тым ліку ў паўсядзённым жыцці, што з'яўляецца значнай мерай у паляпшэнні дабрабыту грамадзян і эканамічнага росту краіны ў цэлым.

Выхаванцы нашай групы таксама не засталіся ў баку ад гэтай важнай даты і прынялі ўдзел у мерапрыемствах, накіраваных на тое, каб праінфармаваць усіх навакольных пра спосабы эканоміі электрычнасці. Выхаванцамі былі раздадзены памяткі па энергазберажэнню, ва ўстанове адукацыі - навучэнцам і педагогам.

Наступны этап – гэта вывучэнне спажывання электраэнэргіі ў дзяржаўнай установе адукацыі «Круцілавіцкая сярэдняя школа».

З мэтай вывучэння спажывання электраэнергіі ва ўстанове адукацыі з выхаванцамі дашкольных груп быў распрацаваны схематычны план будынка 1-га і 2-га паверха. На плане былі пазначаны кабінеты, якія знаходзяцца на першым і другім паверсе ўстановы. Выхаванцы сумесна з выхавацелем прайшлі ўсе кабінеты з мэтай вывучэння асноўных прыбораў, якія спажываюць электраэнергію. Гэта электрапліта на харчблоку, халадзільнае і маразільнае абсталяванне на складзе, камп’ютары і аргтэхніка ў кабінетах, пыласосы, электрачайнікі, мікрахвалевая печ і свяцільнікі.

Дзеці пазнаёміліся з магутнасцю прыбораў, якія спажываюць электраэнергію, рэжымам іх працы.

Сустрэліся з загадчыцай гаспадаркі ўстановы, якая азнаёміла дзяцей з паказаннямі лічыльнікаў элекраэнергіі і вады на пачатак і канец праекта ў параўнанні з мінулым годам.

Па выніках вывучэння энергаспажывання адзначана, што больш за ўсё электраэнергіі расходуецца ў наступных памяшканнях установы: харчаблок, кабінет працоўнага навучання і кабінеты, у якіх ўстаноўлена камп’ютарная тэхніка. Найбольшае спажыванне электраэнергіі адбываецца ў зімовы перыяд, што звязана з памяншэннем светавога дня. Анак, у выніку правядзення інфармацыйнай работы па энергазберажэнню ва ўстанове, было адзначана, што ў параўнанні з мінулым годам паказанні лічыльнікаў зменшыліся. Такім чынам, рэалізацыя мерапрыемстваў па азнаямленню з правіламі па энергазберажэнню дала станоўчы вынік.

Таксама рэалізацыя праекта ўключала такія мерапрыемствы, як гутаркі па энергазберажэнню:

“Энергазберажэнне”

“Эканомім цяпло і святло”

“Спажываць, а не распыляць энергію”

“Энергію захавай-планету зберажы”

“Для чаго людзям патрэбна электрычнасць і чаму яе неабходна берагчы”

“Чаму ў нашых групах цёпла? Як захаваць цяпло ў групе”

Данныя гутаркі дапамаглі пазнаёміць дзяцей са з’явамі навакольнага свету, пашыраць іх уяўленне аб уласцівасцях святла (адлюстроўваецца, награвае прадметы). Дзеці зразумелі, што святло-гэта галоўнае ў жыцці жывых істот. Замацавалі ўяўленне пра спосабы атрымання цяпла, асновы бяспечнага абыходжання з электрычнасцю. Пазнаёміліся са значэннем электрычнасці ў жыцці чалавека.

У групах было арганізавана дзяжурства. Дзяжурныя пераўтвараліся ў Энергошаў і нагадвалі пра выключэнне без карысці святла ў памяшканнях. Зачынялі краны, каб эканоміць ваду і дзверы, каб эканоміць цяпло. Сачылі не толькі за дзецьмі, але і за дарослымі.

На працягу рэалізацыі праекта прайшлі такія пазнавальныя заняткі, як “Прыгоды лямпачкі”, “Загадкі цяпла”, “Дзе ў нашай групе жыве электрычнасць”. Гульні па энергазберажэнню: “Асновы бяспекі”, “Мая кватэра”, “Беражы цяпло”, “Даскажы слоўца”, “Лабірынт”, “Дзе жыве лямпачка?”, “Гісторыя лямпачкі”. На данных відах дзейнасці мы даведаліся аб гісторыі ўзнікнення электрычнасці, яго развіцця, навучыліся берагчы ваду ў прыродзе і быту. Размаўлялі аб тым, як людзі загразняюць і расходуюць прэсную ваду і пра тое, як мы можам выправіць становішча. Паставілі перад сабой мэту: як берагчы нашы родныя рэкі, азёры і крыніцы.

Вялікую ролю адыграла стварэнне ў групе вугалка пазнавальна – практычнай дзейнасці, які дазволіў выхаванцам правесці серыю доследаў па энергазберажанню: “Чароўны шарык”, “Дослед з батарэйкай”, “Дзе жыве электрычнасць у дзіцячым садзе”, “Цёплы-халодны”, “Дзе жыве цяпло?”,

“Як убачыць маланку?”, “Чаму лямпачка свеціцца?”. Вельмі цікава было даведацца дзецям у доследзе з шарамі пра тое, што шар атрымлівае зарад, калі яго пацерці аб тканіну. Зарад шара мае супрацьлеглы знак і прыцягвацца, шар пачынае трымацца за сцяну.

Пад час рэалізацыі праекта прымалі ўдзел у раённым этапе рэспубліканскага конкурсу “Энергамарафон” у намінацыі “Дыдактычная гульня”. На конкурс быў прадстаўлены дыдактычны куб “Вучымся берагчы разам з Энергошай”.

Актыўнымі ўдзельнікамі праекта былі і бацькі выхаванцаў. Быў праведзены бацькоўскі вайбер-чэлендж “Эканомім энэргію ўсёй сям’ей”, арганізавана выстава сумесных малюнкаў дзяцей і бацькоў на тэму “Энергазберажэнне”.

Таксама для бацькоў былі распрацаваны папкі-перасоўкі, кансультацыі, створаны на сайце раздзел “Энергазберажэнне”, што дапамагло бацькам яшчэ больш даведацца аб правільным абыходжанні з энергіяй і не толькі скараціць пры гэтым выдаткі, але і захаваць навакольнае асяроддзе ад разбурэння, бо чым рацыянальна мы расходуем цяпло і электрычнасць, тым менш выкарыстоўваем каштоўных запасаў сыравіны.

Вынікамі правядзення данага праекта дзяліліся праз публікацыі на сайце газеты “Зорка”, на сайце раённай газеты “Перамога” у раздзеле “Школьны мерадыян”.

Заключэнне

У ходзе рэалізацыі праекта было ўстаноўлена, што ў кожнага з нас ёсць шмат важкіх прычын для ўдзелу ў працэсе энергазберажэння. Чым больш намаганняў будзе прыкладаць чалавецтва ў гэтым напрамку, тым даўжэй мы зможам карыстацца неаднаўляльнымі крыніцамі энергіі, пры гэтым зменшым колькасць эколага-небяспечных выкідаў і захаваем чысціню паветра, якім мы дыхаем.

Па выніках рэалізацыі праекта было праведзена выніковае анкетаване з бацькамі, якое даказала эфектыўнасць данага праекта: усе бацькі замянілі звычайныя лямпачкі на энергазберагальныя, устанавілі лічыльнікі ўліку расходу вады і пачалі адносіцца эканомней да спажывання энергіі.

Ва ўстанове адукацыі адзначаецца значнае паніжэнне паказчыкаў лічыльнікаў электраэнергіі і вады.

Выхаванцы збіраюцца і далей прымяняць на практыцы меры энергазберажэння ў доме і ва ўстанове адукацыі. Бацькі адзначылі фінансавую выгаду ад праекта і падтрымліваюць імкненне дзяцей вучыцца эканоміць.

Мы пераканаліся ў тым, што Энергазберажэнне – гэта справа для ўсіх, карысць для кожнага!

Спіс выкарыстаных крыніц

Вучэбная праграма дашкольнай адукацыі для ўстаноў дашокльнай адукацыі з беларускай мовай навучання і выхавання. Мінск: Нацыянальны інстытут адукацыі, 2023.

Давідовіч, А.Л. Свет, у якім я жыву / Мир, в котором я живу: вучэбны наглядны дапаможнік з беларускай і рускай мовамі навучання / А.Л. Давідовіч, А.І. Смолер. – Мінск: Нацыянальны інстытут адукацыі, 2020.

Залатая скарбонка. Хрэстаматыя для дашкольнікаў: дапам. для педагогаў устаноў дашк. адукацыі з беларус. і рус. Мовамі

навучання

. –

Мінск

:

Аверсэв

, 2018–2021. – 413 с.:

і

л

.

Рублеўская, А.А. У свеце прыроды (ад 3 да 5 гадоў) / В мире природы (от 3 до 5 лет): вучэбны наглядны дапаможнік для ўстаноў дашкольнай адукацыі з беларускай / рускай мовай навучання / А.А. Рублеўская. –Мінск: Адукацыя і выхаванне, 2021.

Энергія — клімат — адукцыя : метад. рук. для педагогаў / пад агул. рэд. Т. Г. Булыгінай. — Мінск,

 

«Адукацыя і выхаванне», 2011.

Энергія і навакольнае асяроддзе: дапаможнік для педагогаў– Мінск, « Адукацыя і выхаванне», 2009.

 

 

 

 

Вольга Анатольеўна Бандарэнка,

выхавацель першай кваліфікацыйнай каэгорыі

Круцілавіцкай сярэдняй школы

Дзятлаўскага раёна

Гродзенскай вобласці

Скачать работу
Пожалуйста, подождите.
x
×

Гороскоп педагога

Как планеты влияют на ваш
урок? Подпишитесь на Telegram
бота и проверьте бесплатно!

Получить прогноз